КДБ не вярнуў сям’і грошы і нататкі Кавалёва


Любоў Кавалёва атрымала рэчы асуджанага на расстрэл у справе тэракту ў менскім метро.

Як распавяла маці забітага, у пасылцы з следчага ізалятару КДБ былі рэчы Уладзіслава, харчы, якія перадала яму сям’я, непадпісаныя паштоўкі да Дня народзінаў і да 8 сакавіка і пустая жоўтая папка. Яна была з асуджаным на кожным паседжанні суда, і ён перыядычна рабіў там нейкія нататкі. У перадачы не было лістоў і фотаздымкаў.

Паводле Кавалёвай, на апошняй сустрэчы з сынам той меў каля 450 000 рублёў. Пасля сустрэчы сваякі перадалі яму яшчэ 200 000 дзеля набыцця кнігаў. Што стала з гэтымі грашыма – невядома.

belsat.eu

Стужка навінаў