Фільм «Белсату» здабывае Парыж.


Адзін з самых уплывовых у свеце кінафестываляў дакументальнага кіно, «Cinéma du Réel», распачаў працу ў Парыжы.

Фільм «Зямля» створаны на замову «Белсату». Гэта адзіны фільм, які прэзентуе Беларусь на фестывалі ды спаборнічае з адзінаццаццю фільмамі на конкурсе ў катэгорыі кароткаметражных фільмаў.

Трэйлер фільму:



Глядзець фільм: http://belsat.eu/be/klipy_trailery/wideo/m,3349,ziamlia-dak-film.html



Фільм «Зямля» – гэта стужка-элегія, плач па крохкасці, хуткаплыннасці жыцця. На беларуска-расейскім памежжы шукаюць чалавечыя парэшткі, не пахаваныя ад часоў Другой сусветнай вайны. За сем гадоў знайшлі больш за 700 жаўнераў. У 1942 г. тут, у віцебскіх і наўгародскіх лясах, праходзіла лінія фронту, дзе загінулі тысячы савецкіх вайскоўцаў. Тады адзін полк СС знішчыў тры савецкія дывізіі. Страты Чырвонай Арміі падчас пазіцыйнай вайны за наступныя два гады склалі каля 75 %. Капачы едуць сюды за свой кошт, жывуць у палявых умовах, спяць у намётах, харчуюцца кансервамі ды ўвесь дзень прасейваюць брудную зямлю, каб знайсці як мага больш. Праўда, галоўнае, што цікавіць капачоў, – металічныя прадметы, што захаваліся лепш за чалавечыя косці… Менавіта паводле іх і можна знайсці загінулых тут жаўнераў, каб аддаць ім апошні доўг: пахаваць па-хрысціянску.

Інтэрв’ю з рэжысёрам фільму «Зямля» чытайце тут: http://belsat.eu/be/aktualnosci/a,6667,asliuk-ziamlia-plach-pa-krokhkastsi-zhytstsia.html

Прадукцыя «Белсату» ўжо перамагала на гэтым фестывалі. Фільм «Рабінзоны Мантсінсаары» Віктара Аслюка атрымаў прэмію «Le Prix International de la Scam».

Стужка навінаў