Менск: адкрыты новы помнік габрэям – ахвярам нацызму


У Менску, на месцы былых габрэйскіх могілак, адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця мемарыяльнага каменю на памяць пра дэпартаваных і знішчаных гітлераўцамі ў Беларусі габрэях з Франкфурту-на-Майне (Нямеччына).

«Сёння ў сталіцы Беларусі зробіцца адным помнікам больш, – зазначыў намеснік старшыні Саюзу беларускіх габрэйскіх аб’яднанняў і абшчынаў Барыс Герстан. – А ў гэтыя ж хвіліны каля яшчэ аднаго мемарыялу на месцы былой вёсачкі Хатынь праходзіць цырымонія, прысвечаная гадавіне знішчэння фашыстамі гэтай вёскі і яе жыхароў. Гэтыя старыя габрэйскія могілкі і вёска ў Лагойскім раёне сталіся сімвалам геаграфіі нашай памяці. Я сёння маю дзіўнае пачуццё – добра, што мы ставім новыя помнікі і мемарыяльныя комплексы, але было б у тысячу разоў лепш, калі б гісторыя не давала нам падставаў ставіць такія жалобныя помнікі, каб у нас не было падставаў адзначаць гадавіны падзеяў, звязаных з Халакостам, ксенафобіяй, тэрорам».

Ва ўрачыстай цырымоніі ўзяла ўдзел дэлегацыя грамадскасці Франкфурту-на-Майне.

belsat.eu

Стужка навінаў