Апытанне: у якім баку будучыня?


https://youtu.be/zx5Sl7eu55E
23 сакавіка Еўразвяз мае прыняць рэзалюцыю аб нашай краіне. Чакаецца, што пашыраць спіс неўязных і ўвядуць рэальныя эканамічныя санкцыі, таксама разгледзяць пытанне аб правядзенні ў Беларусі чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе.

Тым часам і на ўсходзе не ўсё добра. Як кажуць адмыслоўцы, інтэграцыйны візіт Лукашэнкі ў Маскву плённы не быў. Падтрымання беларускі кіраўнік не дачакаўся, а стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюзу сарвалася з-за пазіцыі беларускага боку. Можа, настаў час скончыць з “шматвектарнаю” палітыкаю?

“Белсат” запытаўся ў менчукоў, дзе яны бачаць лепшую будучыню нашай краіны: на ўсходзе ці на захадзе?

“На ўсход! Бо мы ж сябры і як бы братэрскія дзяржавы, ну мы ж заўсёды былі на ўсход, а не на захад – гэтак я думаю”, – падзяліўся мужчына.

“Я лічу, што трэба балансаваць паміж захадам і ўсходам. Ва ўмовах Беларусі іншае немагчыма. Калі пойдзем на захад, то страцім танную нафту і энергарэсурсы. Калі на ўсход, то таксама нешта згубім, Беларусь усё ж такі частка Еўропы”, – вагаецца малады чалавек.

“Па-мойму, Беларусь мусіць ісці сваім шляхам. Проста штосьці прыдумаць нармальнае – узяць частку адтуль і адтуль”, – кажа малады чалавек.

“Беларусь – гэта ж праваслаўныя людзі. Таму мы ведаем, што гэта было за Літоўскае княства, дзе быў гвалт з боку Польшчы, навязванне каталіцызму, уніі (царкоўнай) ды іншых бязладдзяў. А расейцы – нашыя браты па духу”, – паказаў гістарычныя веды сталы мужчына.

“Мы ж з Расеяй – славяне, і павінны неяк разам. Зараз жа ў нас саюз: Расея, Казахстан і Беларусь, – таму мы павінны быць разам”, – кажа чарговы рэспандэнт.

“Толькі не Еўразвяз! Усход, Расея – такое маё меркаванне. Неяк бліжэй, радней. Еўразвяз – ненадзейны, Амерыка – збыт далёка і збыт яны абмітныя, таму Расея – адзіны наш саюз”, – кажа жанчына сталага веку.

“Канечне, на захад. Тут няма прычынаў ды сумневаў. Бо мы ўжо ў гэтых чорных краінах… колькі можна! Гэта ж куды нас вядуць? Гэтак сорамна, што на сваёй матчынай мове размаўляць цяжка, – вось куды нас загналі”, – падзялілася сталая жанчына.

“Я думаю, што на усход, бо гэтак больш прывабна – мы ж адтуль выйшлі, усё там нашае”, – упэўнены сталы мужчына.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары