Андрэй Фёдараў: візіт Лукашэнкі не вырашыць палітычных пытанняў


На фоне імклівага пагаршэння адносінаў паміж Беларуссю і ЕС візіт прэзідэнта ў Расею выглядае як спроба заручыцца падтрымкай ва ўсходніх партнёраў па ЕўраАзЭС.

Палітолаг Андрэй Фёдараў лічыць, што Лукашэнка не зможа дамовіцца пра новыя станоўчыя крокі з боку Расіі і Казахстана:“Сустрэча будзе праходзіць на прэзідэнцкім узроўні, а лёс Дзмітрыя Мядзведзева фактычна вырашаны. Другая справа, што з афіцыйных крыніц вядома аб тэлефонным званку Лукашэнкі прэм’ер-міністру Уладзіміру Пуціну. Хутчэй за ўсё іх размова пра адносіны Расеі і Беларусі стане тэмай для яшчэ аднаго візіта. Новыя палітычныя заявы ў падтрымку Лукашэнкі малаверагодны”, – адзначыў Андрэй Фёдараў.

Па інфармацыі Белта, на паседжанні міждзяржаўнага савета ЕўраАзЭС будуць разглядацца пытанні ўзаемадзеяння дзяржаў ва ўмовах стварэння адзінай эканамічнай прасторы.

Палітолаг Валер Карбалевіч таксама ацэньвае бягучую паездку прэзідэнта як стандартную, запланавую за працяглы час.

“Я б не шукаў другі план у візіце. Відавочна, што з пачаткам 2012 года адзіная эканамічная прастора павінна была цалкам запрацаваць, але шмат дакументаў на парктыцы не дзейнічаюць, беларускія вытворцы працягваюць сутыкаюцца з цяжкасцямі. Уніфікацыі мікраэканамічнай палітыкі не адбылося, менавіта эканамічныя пытанні хутчэй за ўсё будуць абмяркоўвацца”, – выказаў меркаванне палітолаг.

belsat.eu

Стужка навінаў