Сацыял-дэмакраты рыхтуюцца да выбараў


18 сакавіка ў Менску распачаўся з’езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). «На сённяшні момант толькі зусім дрэнны генерал не рыхтуецца да выбараў, бо калі заўтра дзяржава дасць усё, што мы прасілі, а мы не падрыхтаваліся зусім, то пройгрыш будзе забяспечаны. Таму мы рыхтуемся да выбараў. Але як складуцца абставіны ў цэлым і якое канчатковае рашэнне прыме партыя, мы будзем бачыць», – заявіла лідарка партыі Ірына Вештард.

Паводле яе, БСДП (Грамада) падпісала дамоўленасць з іншымі дэмакратычнымі партыямі наконт арганізацыі назірання на парламенцкіх выбарах. Апрача таго, зазначыла яна, БСДП (Грамада) бярэ ўдзел у дзейнасці кааліцыі шасці дэмакратычных палітычных партыяў, а таксама разам з іншымі партыямі левай скіраванасці распрацоўвае адзіную праграму левых сілаў Беларусі.

На думку сябра партыі, былога старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі Мечыслава Грыба, не выключана, што Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) будзе браць удзел у парламенцкіх выбарах. «Калі будзе рашэнне, тады будзе, за партыю я казаць нічога не магу», – сказаў Грыб.

belsat.eu

Стужка навінаў