3 гады адзінаму беларускамоўнаму тэлеканалу


Заява Сакратарыяту ТБМ

“3 гады адзінаму беларускамоўнаму тэлеканалу”

Узімку 2007 году распачаў сваю працу адзіны ў свеце беларускамоўны тэлеканал БЕЛСАТ.

Ідэя стварэння спадарожнікавага беларускамоўнага тэлеканалу ад пачатку 2000 гадоў, ва ўмовах татальнай русіфікацыі БТ, была агучана ў Стратэгіі развіцця беларускай мовы ў ХХІ стагоддзі Таварыствам беларускай мовы. Гэтая ідэя змагла рэалізавацца дзякуючы намаганням сяброў ТБМ, польскіх і беларускіх журналістаў, падтрымцы польскай дзяржавы і міжнародных спонсараў.

За гэтыя тры гады кола гледачоў тэлеканалу перавышае 700.000 і працягвае павялічвацца. Напоўніцу загучала сакавітае беларускае слова ў тэлевізійнай прасторы разрываючы інфармацыйную блакаду створаную прапагандыстамі ад ўлады.

Таварыства беларускай мовы сардэчна віншуе шматлікі калектыў тэлеканалу БЕЛСАТ і зычыць плёну ў Вашай няпростай працы.

Сакратарыят ТБМ

Глядзі таксама
Каментары