Малы памежны рух мае запрацаваць з сакавіка


У Міністэрстве ўнутраных справаў чакаюць, што дамовы аб малым памежным руху з Літвою, Латвіяй ды Польшчаю пачнуць дзеяць у сакавіку-ліпені наступнага года. Пра гэта заявіў начальнік дэпартаменту грамадзянства ды міграцыі Аляксей Бягун.

Паводле Аляксея Бегуна, згодна з папярэднімі падлікамі, скарыстацца перавагамі малога памежнага руху будуць мець магчымасць каля мільёна жыхароў Беларусі ды прыкладна столькі ж жыхароў суседніх краінаў.

“Яны будуць мець магчымасць бязвізавага ўезду ды на падставе адпаведных дазволаў змогуць наведваць суседнія дзяржавы у межах культурніцкага ды дзелавога абмену, ездзіць да сваякоў”, – зазначыў прадстаўнік МУС.

Цяпер у Беларусі, Літве, Латвіі ды Польшчы пагадненні маюць прайсці ўнутрыдзяржаўныя працэдуры.

belsat.eu

Стужка навінаў