Алкаеў: Лукашэнка да апошняга можа скарыстацца правам памілаваць


Былы начальнік СІЗА № 1 у Менску Алег Алкаеў гаворыць, што асуджаных да смяротнай кары могуць расстраляць толькі пасля атрымання дакументаў з Вярхоўнага суда.

«Мусяць прыйсці дакументы з Вярхоўнага суда. Яны вяртаюцца тым жа шляхам да начальніка расстрэльнай групы. Тут пачынаецца ягоная праца: калі, дзе і якім чынам выканаць вырак… Усё, больш пра гэта мы нічога не даведаемся».

Суразмоўца мяркуе, што выканаўцам няма сэнсу спяшацца і браць на сябе адказнасць: калі яны зробяць гэта без дакументаў – гэта будзе забойства. Пры наяўнасці дакументаў – проста выкананне прысуду.

Дата расстрэлу, як і месца пахавання, застанецца невядомаю, гаворыць эксперт. Звычайна працэдура займае 10 дзён. Але выканаць вырак могуць і ў дзень атрымання дакументаў. Эксперт падкрэслівае, што да апошняга ўздыху асуджанага Аляксандр Лукашэнка захоўвае за сабою права памілаваць.

belsat.eu

Стужка навінаў