“Батька-президент: в радостях, печали и молитвах…”


У эфіры дзяржаўных радыёстанцыяў з’явіцца песня “Наш прэзідэнт”.

Адпаведнае распараджэнне атрымалі рэдактары музычнай трансляцыі. Песню запісалі ўдзельнікі дзіцячай вакальнай студыі “Зорачка” пры Акадэмічным ансамблі песні і танца Узброеных сілаў РБ.

Кіраўніца студыі ды аўтарка песні “Наш прэзідэнт” Наталля Монцік адзначае: “Гэта песня мусіць зарадзіць энергіяй, дапамагчы адчуць сябе сапраўднымі патрыётамі. Бо ў тэксце закладзеныя самыя важныя ідэі для беларусаў: перамога ў Вялікай Айчыннай вайне, увага да ветэранаў, радасць за нашу таленавітую моладзь і, вядома ж, клопат нашага прэзідэнта”.

Стварэнне песні спадарыня Монцік не звязвае з прэзідэнцкімі выбарамі: “У гэты важны для краіны час мы хочам проста падкрэсліць, як добра мы цяпер жывем. Выбары, упэўненая, толькі ўмацуюць нашу стабільнасць”.

Нагадаем, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у 2006 годзе Лукашэнку ўжо прысвячалі песні – гурт “Сябры” праспяваў “За бацьку!”.

Прапаноўваем вашай увазе ўвесь тэкст песні “Наш прэзідэнт”:

1. Полыхнет теплом минская весна
Флагами, цветами и сердцами.
И бурлит душа, праздник неспеша
Постучится и споет с друзьями.
Смотрит в облако, правды монумент,
Расскажи, огонь, о страшной битве
В мыслях и трудах,
Батька-президент:
В радостях, печали и молитвах.

Припев: Наш президент сказал тебе и мне,
Ты дружбой дорожи, своей Отчизной.
Душой и сердцем преданы стране,
Ответственны за мир, за радость в жизни.
Наш президент.

2. И рассыплет трель старая гармонь,
Малыши положат в ряд тюльпаны.
К сердцу своему прижмет ладонь
И тепло обнимет ветерана.
Там пройдут войска, марш захватит дух
Марш захватит вдруг и салют над торжеством парада.
Закружит пургой тополиный пух
Что же люди нам для счастья надо?

Припев – 2раза

3. Белорусы, мы все победители!
Не допустим беды и войны!
21-го века мы жители,
Мы победы наследники и надежда страны!
Наш президент…

Глядзі таксама
Каментары