МЗС: еўрапейскіх амбасадараў вернем, калі не ўвядуць санкцыі


Афіцыйны Менск – у чаканні паседжання Рады міністраў замежных справаў краінаў Еўразвязу.

«Калі разважаць разумна, пра якое вяртанне еўрапейскіх паслоў сёння можа ісці гаворка, калі сам Еўразвяз не стамляецца пагражаць нам увядзеннем новых санкцыяў 23 сакавіка? Давайце спачатку дачакаемся гэтай даты, а ўжо потым мы будзем вызначацца, у тым ліку і адносна вяртання паслоў», – заявіла кіраўніца ўпраўлення інфармацыі – кіраўніца аддзелу прэс-службы Міністэрства замежных справаў Беларусі Марыя Ваньшына.

Яе словы прадстаўленыя на сайце міністэрства як адказ на пытанне карэспандэнта «БЕЛТА»: «Паводле некаторых звестак, Еўразвяз не супраць прыняць рашэнне пра вяртанне сваіх амбасадараў у Менск. Наколькі гэта дакладна, і як вы можаце гэта пракаментаваць?»

23 сакавіка ў Бруселі пройдзе чарговае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў краінаў ЕЗ. На ім плануецца разгледзець пытанне аб пашырэнні санкцыяў супраць фізічных і юрыдычных асоб Беларусі, адказных за парушэнні правоў чалавека і рэпрэсіі ў дачыненні да апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, а таксама супраць тых, хто “падтрымлівае або з’яўляецца бенефіцыярам рэжыму Лукашэнкі”.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары