Новыя цацкі ўнутраных войскаў


Напярэдадні Дня ўнутраных войскаў Беларусі, які адзначаецца 18 сакавіка, на тэрыторыі брыгады спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў у Менску прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй.

Для журналістаў правялі аглядную экскурсію па гарнізону і факультэце ўнутраных войскаў, падчас якой пазнаёмілі з побытам і службовымі задачамі вайскоўцаў брыгады. Таксама арганізавалі паказальныя выступы вайскоўцаў 1-й роты спецыяльнага прызначэння, спецыялістаў-кінолагаў, сапёрна-піратэхнічнай групы.

Акрамя бытавых умоваў вайскоўцаў і навучальна-матэрыяльнай базы факультэту УВ, прадстаўнікі медыяў убачылі ручныя электрашокеры, пластыкавыя шчыты з убудаваным электрашокерам, вырабленыя ў Беларусі, нямецкія 9-міліметровыя пісталеты “Sig Sauer”. Апошнія закупленыя для спецыяльнага атраду хуткага рэагавання ўнутраных войскаў МУС. Як сказалі афіцэры брыгады спецназу, пісталеты паступілі прыкладна паўгода таму, шчыты – год таму.

belsat.eu

Стужка навінаў