Люся Лушчык: удзел у “Міс Беларусь” змяняе жыццё


У сталічным Палацы спорту пачаліся здымкі паўфінальных шоу нацыянальнага конкурсу прыгажосці “Міс Беларусь–2012”.

Конкурс зможа кардынальна змяніць жыццё ўдзельніц, мяркуе сябра журы “Міс Беларусь–2012” тэлевядоўца Люся Лушчык. “Несумненна, кожнай з канкурсантак удзел у “Міс Беларусь” дасць вялікі штуршок. Гэта карэнным чынам зменіць іхнае жыццё: яны будуць большага хацець, яны будуць да большага імкнуцца, яны будуць гатовыя здзяйсняць подзвігі”, – упэўненая Лушчык.

Паводле яе, цягам конкурсу ўдзельніцы прыкметна мяняюцца. “Гэта нармальна, бо любы чалавек, які бярэ актыўны ўдзел у нейкім праекце, нечаму вучыцца, расце. Добра, што ёсць такія добрыя педагогі, якія накіроўваюць гэты рост у патрэбнае рэчышча”, – зазначыла Лушчык.

Тэлевядоўца падкрэсліла, што колькасць прыгожых жанчын у краіне не мяняецца. І нягледзячы на размовы аб празмернай худзізне ўдзельніц такіх конкурсаў, перамога заўсёды дастаецца дзяўчатам “з добрымі, спартыўнымі фігурамі, плоскімі жывоцікамі ды правільнаю паставаю”.

Як сказалі ўдзельніцы паўфіналу конкурсу прыгажосці “Міс Беларусь–2012” сёстры Вераніка і Аліна, навучанне ў прафесійных харэографаў, стылістаў і візажыстаў – працэс уражвальны. Дзяўчаты раздзяляюць меркаванне тэлевядоўцы Люсі Лушчык, што конкурс – гэта не толькі шанц заявіць пра сябе, але і ўдалы спосаб раскрыцца і набыць новы досвед.

belsat.eu
https://youtu.be/z2siIA4GGfY
https://youtu.be/QHit6cIGfv8

Глядзі таксама
Каментары