Аляксандр Сінкевіч: Стратаў ад санкцыяў Еўропа амаль не заўважыць


Эканаміст Аляксандр Сінкевіч аналізуе магчымыя наступствы ўвядзення эканамічных санкцыяў з боку Еўразвязу.

Сёння ў Еўрапарламенце распачалася дыскусія ў справе сітуацыі ў Беларусі. Паводле вынікаў дэбатаў мае быць прынятая рэзалюцыя. Афіцыйны Менск апасаецца ўвядзення эканамічных санкцыяў – намеснік міністра замежных справаў Аляксандр Гур’янаў заклікаў Еўразвяз «улічыць інтарэсы бізнесу». Ён зазначыў, што ўвядзенне санкцыяў ударыць не толькі па Беларусі, але і па еўрапейскіх бізнесоўцах.

«Еўрапейскі бізнес у Беларусі прадстаўлены не вельмі маштабна, – кажа эканаміст Аляксандр Сінкевіч. – А вось Беларусь з Еўропаю вядзе вельмі маштабны вонкавы гандаль. Летась Еўразвяз выйшаў на першае месца ў спісе знешнегандлёвых партнёраў краіны – амаль 40 % вонкавага экспарту Беларусі. Нават Расея трапіла на другое месца».

«Калі тэарэтычна разглядаць магчымасць поўнага разрыву эканамічных сувязяў з Еўропаю, то можна сказаць, што гэта будзе даволі магутны ўдар па беларускай эканоміцы, бо спыняецца амаль палова экспарту і перанакіраваць яго вельмі складана», – мяркуе Сінкевіч. На думку эканаміста, у такой сітуацыі Еўропа «можа нават не заўважыць» стратаў ад гэтага разрыву.

belsat.eu

Стужка навінаў