Жахлівая аварыя ў Швейцарыі: загінулі 22 дзіцяці


Аўтобус з бельгійскімі турыстамі ўрэзаўся ў сцяну тунэлю ў раёне Вале ў Швейцарыі, загінулі 28 чалавек, з іх 22 дзіцяці, паведамляе паліцыя.

Аўтобус перавозіў 52 асобы, пераважна гэта былі школьнікі – яны вярталіся ў Бельгію з адпачынку на лыжным курорце. Аўтобус на высокай хуткасці ўрэзаўся ў сценку тунэлю. 24 школьнікі атрымалі раненні, у тым ліку вельмі сур’ёзныя, і цяпер застаюцца ў шпіталях.

Прычыны аварыі высвятляюцца. Два кіроўцы аўтобуса таксама загінулі.

belsat.eu

Стужка навінаў