Вінцук Вячорка ў „Гарачым каментары”


Не дапусціць прымусовай беларусізацыі ды штучнага абмежавання для расейскай мовы. Такі загад атрымалі чыноўнікі ад Адміністрацыі прэзідэнта.

Дакумент адрасаваны кіраўніку Берасцейскага аблвыканкаму Канстанціну Сумару. У ім утрымліваюцца распараджэнні Аляксандра Радзькова – першага кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

“Зрабіць канкрэтныя захады, каб не дапусціць правядзення кіраўнікамі дзяржаўных органаў, іншых арганізацыяў палітыкі прымусовай беларусіфікацыі ды штучнага скарачэння выкарыстання расейскай мовы ў іхнай дзейнасці”.

Як вынікае з дакументу, такі загад зроблены, каб выканаць даручэнні Аляксандра Лукашэнкі. Яны прагучалі на нарадзе па выніках фіналу Нацыянальнага музычнага праекту «Еўрафэст». Нагадаю, тады перагледзелі вынікі конкурсу, а адказныя, згодна з Лукашэнкам, атрымалі вымовы.

Слова, ужытае ў дакуменце, “беларусіфікацыя”, – выразна негатыўнае ў параўнанні з тэрмінам “беларусізацыя”. Чаму такі загад нарадзіўся менавіта цяпер? Вінцук Вячорка называе гэта спробаю ўладаў Беларусі “прадаваць расейскамоўе за расейскія нафтарублі”, а больш глабальна – “дэманстрацыяй геапалітычнага паслушэнства” ўсходняму суседу. Для сучаснай жа Расеі, дадае суразмоўца, мова застаецца важным элементам уплыву.

belsat.eu

Стужка навінаў