Эстонскае ноў-хаў: саўнамабіль


Адмысловец у дарожным будаўніцтве і аматар лазні Кальмэр Якабсэн (Kalmer Jakobsen) сканструяваў мабільную саўну з вусенічных колаў ад старога трактара, рухавіка “Ford Transit” і савецкага вайсковага грузавіка.

Аўтар незвычайнага праекту распавёў, што ідэя нарадзілася ў яго пяць гадоў таму. Песімісты сцвярджалі, што лазня на колах абавязкова перакуліцца. “Але я быў упэўнены, што яна будзе працаваць. І гляньце: працуе!” – усміхаецца “кіроўца”.

Мабільная саўна разлічаная на дзесяць чалавек. Апрача парылкі яна складаецца з апранальні, пакою для адпачынку і тэрасы з седалам для кіроўцы. Дзякуючы рухавіку, можна пад’ехаць да возера, каб ахаладзіцца. Якабсэн выкарыстоўвае сваё вынаходніцтва не толькі як лазню, але як аўтамабіль (ездзіць да бацькі на суседнюю ферму) і нават аўтобус для экскурсіяў.

belsat.eu

Стужка навінаў