У Менску затрымалі шведскіх і расейскіх журналістаў (абноўлена)


Як паведаміў Ілля Кузняцоў, журналістаў пратрымалі 3 гадзіны, перапісалі дадзеныя дакументаў і таксама знялі копібю з флэшкі, дзе было запісана відэа
***
А таксама сябру Беларускай асацыяцыі журналістаў Іллю Кузняцова.

Як распавялі «Белсату» ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі журналістаў, затрымалі здымачную групу Шведскага тэлебачання (SVT) і карэспандэнта радыёстанцыі «Русcкая служба новостей» у Беларусі Уладзіміра Чудзянцова.

Прадзюсэра Свэна Бэргмана, аператара Уляфа Крыстафэрсана, асістэнта Ізабэль Сомэрфэльд, а таксама Іллю Кузняцова і Уладзіміра Чудзянцова, якія суправаджалі шведаў, затрымалі на плошчы Незалежнасці ў Менску. Журналісты збіраліся запісваць інтэрв’ю з адным з удзельнікаў маўклівых акцыяў пратэсту Раманам Пратасевічам. «Здымкі яшчэ не пачаліся, я толькі паспеў стаць на «кропку», як да нас пад’ехаў серабрысты мінівэн, куды ўсіх і пагрузілі», – распавёў «Белсату» Раман Пратасевіч. Паводле хлопца, міліцыянты патлумачылі затрыманне неабходнасцю праверыць дакументы.

Дарэчы, Рамана Пратасевіча пратрымалі ў РАУСе Маскоўскага раёну недзе з паўгадзіны і потым адпусцілі. «Я стаяў, чакаў, пакуль вызваляць журналістаў, але выйшлі міліцыянты і затрымалі мяне зноўку», – распавядае хлопец, седзячы ў аддзяленні міліцыі. Якія прэтэнзіі ўзніклі да яго гэтым разам, міліцыянты пакуль не тлумачылі, гаворыць ён.

Паводле Рамана Пратасевіча, журналісты таксама дагэтуль застаюцца ў РАУС. Дарэчы, прадстаўнікі БАЖ кажуць, што ўсе яны маюць афіцыйную акрэдытацыю пры Міністэрстве замежных справаў Беларусі. Прычыны затрымання замежных рэпарцёраў пакуль высветліць не ўдалося.

belsat.eu

Стужка навінаў