Апытанне: ці дапамагчы дзяржаве разлічыцца з пазыкамі?


Вонкавая запазычанасць дзяржавы на 1 студзеня 2012 г. склала 3595 долараў на чалавека. Паводле Нацбанку, за апошні год гэты паказчык павялічыўся на 20 %. Журналісты “Белсату” запыталіся ў жыхароў Гомлю: ці пагадзіліся б яны ў выпадку неабходнасці дапамагчы дзяржаве расплаціцца з пазыкамі?

Адзін з рэспандэнтаў заявіў, што не разглядае цяперашняе кіраўніцтва краіны як законна абранае – і таму не лічыць гэтыя пазыкі сваімі. “Яны дарваліся да ўлады, няхай яны гэтую ўладу і ажыццяўляюць. На заклік пазычыць тры тысячы долараў я б не адгукнуўся”, – дадаў ён.

“Нельга было дапускаць, каб такія пазыкі ўтвараліся”, – мяркуе ўдзельніца апытання, і таму дапамагаць дзяржаве з выплатаю пазыкаў яна не згодная. “Няправільна неяк паводзіў урад, я лічу. Штосьці не так рабілася. Але пазыкі вяртаць трэба”, – дадае іншая жыхарка Гомлю.

“Калі б мы зразумелі, што гэта апраўдана ды іншага шляху няма, усё залежыць толькі ад нашага заробку, мы, магчыма пацярпелі б. Мы прызвычаіліся зацягваць пас”, – гаворыць іншая рэспандэнтка. “Калі б мы былі ўпэўненыя, што гэта дапаможа, то магчыма, пагадзіліся б”, – кажа іншая гамяльчанка.

belsat.eu

Стужка навінаў