Абвастрэнне на Блізкім Усходзе: 25 чалавек параненыя


25 чалавек былі параненыя ў выніку ізраільскага авіяўдару па дамах у сектары Газа, паведамляюць палестынскія медыкі. Абмен ударамі ў рэгіёне працягваецца чацвёрты дзень.

Паводле сведкаў здарэння, ізраільская авіяцыя нанесла ўдар па двухпавярховым жылым доме ранкам у панядзелак. У гэты момант у будынку былі дзеці.

Ізраільскія вайскоўцы пацвердзілі факт нанясення авіяўдару ў сектары Газа, аднак падрабязнасцяў не паведамляюць.

Канфлікт успыхнуў 10 сакавіка, калі ў выніку авіяўдару былі забітыя два лідары палестынскіх баявікоў. У адказ была абстраляная ракетамі тэрыторыя Ізраілю, у выніку чаго былі параненыя шэсць чалавек. 11 сакавіка Ізраіль нанес чарговы авіяўдар. Паводле баевікоў, забітыя былі тры палестынцы, у тым ліку 12-гадовы хлопчык.

Згодна з Ізраілем, ад пятніцы з тэрыторыі сектару Газа ў бок Ізраілю былі выпушчаныя больш як 150 ракетаў, 40 з іх былі перахопленыя і знішчаныя. Гэтыя напады парушылі нармальнае жыццё на поўдні краіны, закрытыя некалькі школаў. Ізраільскія самалёты працягваюць баявыя вылеты над сектарам Газа. Ад пятніцы прынамсі 16 чалавек, у тым ліку баевікі, былі забітыя.

belsat.eu

Стужка навінаў