Горадня зробіцца сталіцаю беларускай журналістыкі


25–27 траўня тут трэці раз пройдзе Фестываль моладзевай журналістыкі «Твой Стыль»: Стартуй якасна».

Унікальную ў Беларусі імпрэзу ладзіць грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці Сектар» у партнёрстве з Беларускай асацыяцыяй журналістаў. Цягам трох дзён вядомыя беларускія і замежныя журналісты дадуць майстар-класы для ўсіх ахвотных спазнаць таямніцы прафесійнага майстэрства. Удзельнікі фэсту змогуць пазнаёміцца з інфармацыйнымі рэсурсамі і даведацца, як яны самі могуць далучыцца да іх працы. Увечары кожнага дня для ўсіх гасцей фестывалю будуць выступаць музычныя гурты.

«Фестываль моладзевай журналістыкі стаўся сапраўдным святам не толькі для журналістаў, але і для шматлікіх іншых групаў людзей, якія вядуць актыўны лад жыцця. Гэта своеасаблівая крэатыўная прастора для творчых асобаў, – распавяла «Белсату» старшыня аргкамітэту Хрысціна Марчук. – І, канешне, з дапамогаю фэсту мы падтрымліваем высокія стандарты ў прафесіі, каштоўнасці якаснай журналістыкі, беларускасці і свабоды слова».

Тэлеканал «Белсат» выступае адным з асноўных партнёраў ІІІ Фестывалю моладзевай журналістыкі.

belsat.eu

Стужка навінаў