Калумбія: студэнты разграмілі аўтобусную станцыю, патрабуючы зніжак


Акцыя пратэсту адбылася ў сталіцы Калумбіі. З мірнай дэманстрацыі студэнцкая акцыя перарасла ў вулічныя хваляванні: удзельнікі маніфестацыі разграмілі адную з аўтобусных станцыяў, патрабуючы зніжэння коштаў на хуткасны транспарт.

У Багаце (Bogotá), дзе жывуць каля сямі мільёнаў чалавек, пытанне перамяшчэння па мегаполісе развязалі з дапамогаю сістэмы хуткасных аўтобусных маршрутаў “TransMilenio”. Такі аўтобус цягам усяго маршруту едзе па асобнай паласе, а таму не трапляе у дарожныя “коркі”. Кошт білета на такі маршрут залежыць ад працягласці падарожжа. Але ж шмат хто са студэнтаў не можа дазволіць сабе карыстацца “TransMilenio”.

Пратэстоўцы заблакавалі цэнтральныя вуліцы ў гадзіны “пік”, паліцыя ўжыла слезацечны газ для разгону маніфестантаў, якія патрабавалі знізіць тарыфы на праезд. Гарадскія ўлады, аднак, заяўляюць, што пратэсты мелі палітычны падтэкст і заклікалі адміністрацыі ўніверсітэтаў, вучэльняў і школаў “супакоіць” сваіх навучэнцаў.

belsat.eu

Стужка навінаў