Міжнародны злёт аматараў аўтамабіляў «Mini» ў Менску


У ім узялі удзел прыкладна 170 чалавек і сто аўтамабіляў з Беларусі, Расеі, Украіны, Эстоніі, Латвіі, Літвы і Францыі.

Месцам сустрэчы прыхільнікаў папулярнага брэнду зрабілася стаянка каля парку адпачынку “DreamLand” на вул. Арлоўскай. Затым удзельнікі злёту ў суправаджэнні некалькіх аўтамабіляў ДАІ праехалі калонаю па Менскай кальцавой аўтадарозе.

“Для мяне і маёй сям’і “Mini” – гэта лад жыцця, – распавяла госця з Латвіі Карынэ Параньянц. – Бо ў нас у сям’і ажно тры “Mini”, і мы вельмі даўно ездзім на розныя такія тусоўкі. Люблю гэтае аўта – яно мне імпануе стылем, падабаюцца людзі, якія кіруюць на “Mini”. Рэч нават не ў аўтамабілі, а ў ладзе жыцця, вобразе мыслення. Мы з сябрам прыехалі ў Беларусь з Рыгі. У Менску я другі раз, вельмі падабаецца горад – гасцінныя, адкрытыя людзі, з якімі цікава дачыняцца”.

Завершыцца злёт аматараў “Mini” сяброўскаю вячэраю ў загарадным клубе.

belsat.eu

Стужка навінаў