Прафсаюзы: У нядзелю на працу можна не выходзіць


«Паводле ўказу № 119, кожны наймальнік мае права самастойна вызначаць перанос. Таму нядзеля не абавязкова мусіць быць працоўная», – тлумачыць прававы інспектар прафсаюзу РЭП па Магілёўскай вобласці Аляксей Яўгенаў.

Указ прэзідэнта № 119, згодна з якім у Беларусі працоўны дзень з пятніцы, 9 сакавіка, пераносіцца на нядзелю, 11 сакавіка, раскрытыкавала нават Беларуская праваслаўная царква (БПЦ): «Нішто не можа адмяніць запаветаў Божых. У нас шмат выпадкаў, калі людзей прымушаюць працаваць у выходныя. Вядома, гэта дрэнна. Вядома, мы гэтага не падтрымліваем».

Не падтрымлівае рашэння ўладаў і сакратарыят Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў: «Вядома, гэта ненармальна. Мы ведаем, што нядзеля – гэта дзень для сям’і, для адпачынку. А тут усё перакульваецца. Зразумела, ні з якімі пратэстамі ды апеляцыямі мы выступаць не будзем, але гэта ненармальна».

Пастары евангельскіх цэркваў пайшлі далей і звярнуліся ў Адміністрацыю прэзідэнта з просьбаю адмяніць спрэчны ўказ.

Не хочуць ісці на працу ў нядзелю і шматлікія беларусы. Тым часам, Аляксей Яўгенаў кажа, што на дробных прадпрыемствах, хутчэй за ўсё, яна працоўнаю і не будзе.

belsat.eu

Стужка навінаў