Марына Адамовіч: Мікола прыслаў мне кветкі… намаляваныя


Пра жаночы лёс і свята 8 Сакавіка разважаюць блізкія палітвязняў.

Наста Палажанка не робіць падзелу паміж ролямі ў грамадстве жанчын і мужчынаў: «Усім Госпад даў талент, галаву, рукі, і калі ты да нечага здольны – рабі, і будзе поспех». Яна зазначае, што ў нашым грамадстве праз стэрэатыпы жанчынам бывае цяжка зрабіць рывок, хоць асаблівай дыскрымінацыі няма. Нявеста Змітра Дашкевіча заклікае прадстаўніц прыгожай паловы браць лёс у свае рукі, хоць прызнаецца, што феміністкаю ніколі не была.

Намесніца старшыні «Маладога фронту» кажа, што за апошні год пачала больш адказна ставіцца не толькі да калегаў па арганізацыі, але і да блізкіх людзей. З лістоў, якія цяпер даходзяць рэгулярна, можна зрабіць выснову, што настрой у Змітра баявы, ён у курсе апошніх падзеяў і не выключае новых хваляў ціску на яго, да чаго заўсёды гатовы.

Жонка Мікалая Статкевіча прызнаецца, што любіць 8 Сакавіка, бо гэта першае веснавое свята, якое дорыць надзею. Марына Адамовіч вельмі любіць кветкі і кажа, што «з боку Міколы ніколі не была імі абдзеленая». «У нас ёсць такі выраз: дзеўка павінна быць аквечаная», – усміхаецца яна. Цяпер жа, «8 Сакавіка, калі па горадзе гуляюць прыгожыя жанчыны з кветкамі, бывае сумна…» Летась жа палітвязень прыслаў намаляваныя кветкі.

belsat.eu
https://youtu.be/j6HCn9Obu6I
https://youtu.be/uGOToKtsVUw

Глядзі таксама
Каментары