Саннікаву падарылі біблію і бел-чырвона-белы парасон


8 сакавіка палітык адзначае свой дзень нараджэння.

7 сакавіка каардынацыйная група «За волю» зладзіла ў Менску сустрэчу на знак салідарнасці з палітвязнем, экс-кандыдатам на прэзідэнты Андрэем Саннікавым.

«Гэтая сустрэча прысвечаная дню нараджэння Андрэя Саннікава, які сустракае яго за кратамі, – распавяла «БелаПАН» актывістка групы «За волю» Ганна Шапуцька. – Пакуль палітвязні не выйдуць на волю, будзем імкнуцца сустракацца ў дзень іх народзінаў. Гэта пачалося з Яўгена Васьковіча ў Бабруйску. Спадар Саннікаў вельмі важны для нашай краіны, ён – галоўны праціўнік цяперашняга так званага прэзідэнта Беларусі».

Паводле Ганны Шапуцькі, 7 сакавіка з Андрэем Саннікавым сустракаўся адвакат, але палітыку забаранілі весці размову пра ўмовы ўтрымання і адносіны да яго ў калоніі, а таксама пра стан здароўя.

Удзельнікі сустрэчы падрыхтавалі палітвязню падарункі: біблію і бел-чырвона-белы парасон, якія перададуць жонцы Саннікава Ірыне Халіп.

belsat.eu

Стужка навінаў