Вонкавая пазыка – амаль $ 3600 на душу насельніцтва


Валавая вонкавая пазыка Беларусі за 2011 г. павялічылася на 5,6 млрд долараў, або на 19,8 %, і на 1 студзеня 2012 г. склала 34,028 млрд долараў. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным банку.

На пачатак года памер валавой вонкавай пазыкі дасягнуў 62,3 % ВУП супраць 51,6 % ВУП на 1 студзеня 2011 г. У разліку на душу насельніцтва вонкавая запазычанасць на 1 студзеня 2012 г. вырасла на 600 долараў (на 20 %) і склала 3595 долараў супраць 2995 долараў на 1 студзеня 2011 г.

Паводле інфармацыі Нацбанку, на абслугоўванне вонкавай пазыкі за мінулы год Беларусь выдаткавала 6,32 млрд долараў, што склала 11,6 % ВУП.

Валавы знешні доўг Беларусі ўяўляе з сябе нявыплачаную суму фактычных наяўных і неабумоўленых абавязацельстваў, якая патрабуе выплаты асноўнай пазыкі і/або адсоткаў дэбіторам у наступны перыяд часу і ўяўляе з сябе абавязацельствы рэзідэнтаў Беларусі перад нерэзідэнтамі.

Валавая вонкавая запазычанасць складаецца з пазыкаў органаў дзяржаўнага кіравання, органаў грашова-крэдытнага рэгулявання, банкаў ды іншых сектараў эканомікі.

belsat.eu

Стужка навінаў