Андрэй Клімаў у "Гарачым каментары"


Палітыка і бізнес – спалучэнне рызыкоўнае. Прынамсі, для Беларусі. Працаўнікі следчага камітэту затрымалі ды ўзялі пад варту старшыню Назіральніцкай рады “Тэхнабанку” – Уладзіслава Кацарэнку. Адначасова Кацарэнка – намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргея Гайдукевіча.

Уладзіслава Кацарэнку падазраюць у суўдзеле ў здзяйсненні злачынства ды ўхіленні ад выплаты падаткаў – абодва артыкулы прадугледжваюць крымінальную адказнасць. Абвінавачання пакуль не выставілі. Адметна, што затрыманы мае найбольшы пакет акцыяў “Тэхнабанку” – 33 %, ёсць уладальнікам прадпрыемства ў Полацку, гатэлю і сеткі супермаркетаў у Менску, у тым ліку “Юбілейнага”.

Паводле палітыка, чыноўнікаў і людзей, прыбліжаных да ўлады, сядзела і сядзіць значна болей, чым апанентаў улады. “Бо яны (чыноўнікі) сталі інструментам гэтай улады. Не толькі ў фінансавым сэнсе, але калі трэба, яны будуць кінутыя ў печку ідэалагічнай машыны дзеля падтрымання рэйтынгу. А зараз менавіта такі стан рэчаў”, – кажа спадар Клімаў.

За прыкладамі далёка хадзіць не трэба: няўдалая перамога Алёны Ланской на “Еўрафэсце”, паводле Андрэя Клімава, была разыграная для таго, каб падняць рэйтынг уладаў. Нагадаем, што справаю заняўся асабіста кіраўнік дзяржавы і следчы камітэт.

Нягледзячы на намаганні ўлады, Клімаў упэўнены, што электарат даўно ўжо не верыць у гульню ў справядлівага прэзідэнта.

belsat.eu

Стужка навінаў