Паўночная Карэя рыхтуецца да «святой вайны»


Паўночнакарэйскае тэлебачанне паказала, як вайсковы камандзір на заходнім узбярэжжы пагражае атакаваць Паўднёвую Карэю.

У відэаматэрыяле прадэманстравалі скіраваную ў бок паўднёвакарэйскага востраву Пэнг-Ньёнг артылерыю ў баявой гатоўнасці. У 2010 г. намеснік камандзіра падраздзялення Лі Гум Чхоль пагражаў ператварыць Сеул у “мора агню”. Прычына гневу з боку Пхеньяну, які ўжо абяцае Сеулу “святую вайну”, – пагадненне паміж Паўднёваю Карэяй і ЗША, паводле якога ўзнаўляюцца міжнародныя ядравыя выпрабаванні.

Паўночнакарэйскія вайскоўцы абстралялі згаданы востраў, забіўшы чатырох чалавек, сярод якіх два мірныя грамадзяніны.

“Дзякуючы нашай жорсткай артылерыйскай моцы мы ператворым Сеул у мора агню, якое нельга параўнаць да абстрэлу Пэнг-Ньёнг. Мы трэніраваліся, сканцэнтраваўшыся на тым, каб сваёю помстаю шакаваць здрадлівую групу Лі Мян Бака і ваенных падпальшчыкаў у Паўднёвай Карэі”, – паведаміў Лі Гум Чхоль.

Стужка навінаў