Вэстэрвэле адказаў на заяву Лукашэнкі пра геяў



«Гэтыя словы кажуць самі за сябе. Аднак нават пасля іх я не адступлюся ад свайго ўдзелу ў барацьбе за чалавечыя і грамадзянскія правы ў Беларусі», – пракаментаваў міністр замежных справаў Нямеччыны апошняе выказванне кіраўніка Беларусі на адрас палітыкаў Еўразвязу.

Пра Гіда Вэстэрвэле з вуснаў Лукашэнкі прагучала наступнае: «Што тычыцца іншага, ці то ружовага, ці то блакітнага, які там пра дыктатуру крычаў… Пачуўшы гэта, я падумаў: лепш быць дыктатарам, чымся блакітным. Але Бог з ім, пытанне ў іншым: мы ўсе памятаем сярэдзіну мінулага стагоддзя, і што свет атрымаў ад іхнай дыктатуры. Наш народ яшчэ не апамятаўся дагэтуль. Таму не ім нас папракаць наконт нейкай дыктатуры. Я на гэту тэму наогул разважаць не хачу».

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары