Тар’я Турунэн вывучыла для беларусаў слова «дзякуй»


Былая салістка папулярнага фінскага гурта «Nightwish» абяцала вярнуцца ў Менск з новым альбомам.

У менскім Палацы спорту 4 сакавіка ў рамках заключнага туру для падтрымання альбому «What Lies Beneath» выступіла Тар’я Турунэн.

Прагучалі песні з двух сольных альбомаў спявачкі, некалькі новых кампазіцыяў, а таксама некаторыя рэчы з рэпертуару «Nightwish».

Тар’я Турунэн павіталася з гледачамі па-расейску, а таксама вывучыла беларускае «дзякуй». Падчас канцэрту спявачка падзякавала беларускай публіцы за цёплы прыём і паабяцала вярнуцца ў Менск з новым альбомам.

belsat.eu
https://youtu.be/F78bDS6jyXg

Глядзі таксама
Каментары