Катастрофа на польскай чыгунцы


Прынамсі 14 загінулых і больш за 50 параненых у выніку сутыкнення двух цягнікоў. Гэта найбуйнейшая аварыя на польскай чыгунцы за апошнія 20 гадоў.

Два цягнікі «Пшэмысль–Варшава» і «Кракаў–Варшава» з 350 пасажырамі сутыкнуліся, калі адзін з іх павярнуў не на той шлях.

Паводле беларускага пасольства ў Польшчы, сярод ахвяраў і пацярпелых беларускіх грамадзянаў няма.

Трагедыя здарылася ў цяжкадаступнай мясцовасці, таму тры сотні пажарнікаў неслі сваё абсталяванне на руках. Паводле прадстаўніка мясцовай пажарнай службы Ярослава Вайтасіка, асобаў, якіх ратаўнікі здолелі выцягнуць з-пад абломкаў цягнікоў, даводзілася дастаўляць да машынаў хуткай дапамогі на насілках.

Прэм’ер-міністр краіны Дональд Туск запэўніў, што ўсе пацярпелыя і ахвяры трагедыі атрымаюць неабходную фінансавую і псіхалагічную дапамогу.

belsat.eu

Стужка навінаў