Алесь Сіліч у “Гарачым каментары”


Еўропа не схіліць галавы перад кіраўніком Беларусі. Лідары краінаў Еўразвязу даручылі Радзе ЕЗ распрацаваць далейшыя абмежавальныя захады супраць чыноўнікаў і дзяржслужбоўцаў, адказных за рэпрэсіі грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Беларусь у вачах Еўропы падзялілася. Еўразвяз будзе развіваць стасункі з грамадзянскаю супольнасцю краіны і падтрымліваць дэмакратычныя памкненні беларускага народу. У дачыненні кіроўных уладаў, якая не жадаюць шанаваць правоў чалавека і працягваюць палітычныя рэпрэсіі супраць сваіх апанентаў, стратэгія не зменіцца – візавыя і фінансавыя санкцыі будуць пашырацца, нягледзячы на пагрозы з Менску.

Паводле журналіста, упершыню абмеркаванне беларускага пытання выклікала спрэчкі ў Радзе ЕЗ. “Калі раней наконт асобаў, якім забараняўся ўезд у Еўразвяз, дасягаўся кансенсус, то гэтым разам распачаліся спрэчкі наконт адной асобы – Юрыя Чыжа, кіраўніка “Трайплу”, – кажа Алесь Сіліч.

Славенія мае сціслыя дачыненні з канцэрнам “Трайпл”, таму Юрый Чыж і гэтым разам не быў улучаны ў спіс неўязных.

“Афіцыйны Менск паводзіць сябе па-за межамі правілаў, прынятых у цывілізаваным свеце. Выстаўляе сябе ў смешным святле. Да гэтага часу ўспамінаюць словы, якія ён сказаў у бок еўракамісара спадара Барозу (Лукашэнка назваў яго “казлом”). І што асабліва крыўдна, гэта тое, што гэткім чынам Беларусь пазбаўляе сябе права ўдзельнічаць ужо зараз у розных праграмах Еўразвязу. Такая пазіцыя Менску проста пазбаўляе дадатковых магчымасцяў уласных грамадзянаў”, – падкрэслівае Сіліч.

Разам з гэтым, журналіст упэўнены, што стасункі будуць нармалізаваныя. Еўропа чакае, што першы крок да гэтага зробіць Менск. І вось ужо сёння ў інтэрв’ю польскай радыёстанцыі “RMF FM” прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных заявіў: “Мы не ставім аніякіх умоваў. Калі яны (амбасадары) закончылі кансультацыі, могуць вяртацца. Мы стараемся залагодзіць гэты канфлікт і прывесці да таго, каб дачыненні Менск–Брусель вярнуліся за стол перамоваў”.

belsat.eu
https://youtu.be/fImUzmseh2c

Глядзі таксама
Каментары