Апытанне: ці скончыўся крызіс?


Ці скончыўся крызіс? І ці варта давяраць нацыянальнай валюце? З такімі пытаннямі журналісты звярнуліся да жыхароў Менску.

Давер да беларускага рубля павольна і паступова вяртаецца, уладам удалося «замарозіць» эканамічную сітуацыю ў краіне – крызіс не паглыбляецца, хоць і паляпшэнняў таксама няма, мяркуе частка апытаных. Некаторыя рэспандэнты пры гэтым зазначаюць, што хоць падзенне курсу рубля спынілася, кошты ўсё роўна растуць.

«Усё даражэе, абсалютна ўсё. Кажуць, што стабільнасць з’явілася, але ўсё даражэе. Як жыць, не ведаем», – гаворыць адна з жыхарак Менску. «Кошты растуць, заробак расце. Я не сказаў бы, што мы выходзім з крызісу, але ўсё не так кепска, як можа падавацца на першы погляд», – зазначыў іншы ўдзельнік апытання.

«Неяк веру я ў беларускі рубель. Вось дадалі заробак, можна зноў пайсці купіць чаго хочацца, хаця кошты растуць. Долар не расце, а кошты растуць», – адказала адна з рэспандэнтак на пытанне, ці варта давяраць беларускаму рублю. «Як накопяцца рублі – перавяду ў долары, бо не давяраю. Як накопіцца – перавяду ў валюту і аддам дзецям», – гаворыць іншы ўдзельнік апытання.

belsat.eu

Стужка навінаў