На станцыі метро «Кастрычніцкая» пачаў працаваць пункт надгляду


Як паведаміў намеснік начальніка КУП «Менскі метрапалітэн», галоўны рэвізор у пытанні бяспекі руху цягнікоў Алег Круглоў, у пункце надгляду ўсталявалі лічбавы сканер для надгляду ручной паклажы і шматзанальны комплекс для выяўленні металічных прадметаў «Верас».

«Вядома, кожнага пасажыра праверыць мы не можам, – паведаміў ён. – Надгляду падлягаюць грамадзяне, якія выклікаюць нейкія падазрэнні, або тыя, каго вызначае спецыяліст – супрацоўнік міліцыі або ўчастку надгляду».

Паводле чыноўніка, планаў пашырэння пункту або стварэння такіх участкаў на іншых станцыях пакуль няма. Гэта звязана з тым, што станцыі праектаваліся без уліку стварэння такіх зонаў і свабодныя плошчы не прадугледжваліся. Апрача таго, стварэнне такога кшталту пунктаў надгляду вымагае даволі значных фінансавых сродкаў. Таму, мяркуе спецыяліст, трэба назапасіць пэўны досвед, перш як прымаць далейшыя рашэнні.

Як запэўніў Круглоў, правяранне пасажыра ў пункце надгляду ў сярэднім зойме 1–2 хвіліны.

belsat.eu

Стужка навінаў