Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск загаварыў па-беларуску (відэа)




Палітык пракаментаваў канфлікт паміж Бруселем і Менскам: “Нервовая і дастаткова радыкальная з гледзішча дыпламатыі рэакцыя Менску і прэзідэнта Лукашэнкі паказвае, што санкцыі таго тыпу, якія прапаноўвае Польшча, становяцца непрыемныя для рэжыму”.

Польскі прэм’ер звярнуўся да беларусаў са словамі падтрымання на іхнай роднай мове: “Жыве Беларусь! Трымайцеся!”

28 лютага афіцыйны Менск рэкамендаваў кіраўніку прадстаўніцтва ЕЗ і амбасадару Польшчы “выехаць у свае сталіцы для кансультацыяў, каб давесці свайму кіраўніцтву цвёрдую пазіцыю беларускага боку аб непрымальнасці ціску і санкцыяў”. У сваю чаргу, беларускія паслы ў Польшчы і пры Еўразвязе таксама адкліканыя на радзіму для кансультацыяў. Такім чынам Беларусь адрэагавала на рашэнне Рады ЕЗ ад 27 лютага пашырыць спіс неўязных беларускіх чыноўнікаў, уключыўшы ў яго яшчэ 21 прозвішча.

Позна ўвечары ў (в)аўторак у Бруселі прайшла экстранная нарада камітэту ў палітычных пытаннях і пытаннях бяспекі, на якой краіны ЕЗ прынялі рашэнне адклікаць з Менску ўсіх амбасадараў краінаў Еўразвязу.

Амбасадар Польшчы Лешэк Шэрэпка (Leszek Szerepka) ужо выехаў з Беларусі.

belsat.eu

Стужка навінаў