Уладзімір Някляеў: Сутнасць канфлікту мае імя – Аляксандр Лукашэнка


https://youtu.be/24yIGehQQNU
Палітык падкрэслівае, што не варта «нервова рэагаваць» на «чарговы дыпламатычны канфлікт» паміж Менскам і Брусэлем. «Сутнасць канфлікту не ў нейкіх аб’ектыўных прычынах, што склаліся ў стасунках паміж Еўразвязам і Беларуссю, – гаворыць Уладзімір Някляеў. – Прычына і сутнасць канфлікту мае імя – Аляксандр Лукашэнка».

«Няма канфлікту паміж Расеяй і Еўразвязам. А паміж Лукашэнкам і Еўразвязам – ёсць. І яму трэба справакаваць Еўразвяз на дзеянні, якія б выглядалі, як ледзь не сілавое ўмяшанне ва ўнутраныя справы Беларусі, – гаворыць Уладзімір Някляеў. – Цяпер пытанне ў тым, ці можа на гэта «павесціся» Еўразвяз або Расея». Пры гэтым палітык упэўнены, што далейшай эскалацыі канфлікту не дапусцяць еўрапейскія палітыкі. «І Расея таксама не пойдзе на актыўную дапамогу Лукашэнку і не стане за спінаю, як старэйшы брат», – заявіў лідар кампаніі «Гавары праўду!».

Канфлікт паміж афіцыйным Менскам і Брусэлем узнік пасля таго, як улады Беларусі запрапанавалі кіраўніцы прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі Майры Муоры і амбасадару Польшчы Лешэку Шэрэпку «выехаць у свае сталіцы для кансультацыяў, каб давесці свайму кіраўніцтву цвёрдую пазіцыю беларускага боку аб непрымальнасці ціску і санкцыяў». Пра гэта заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных у адказ на прынятае напярэдадні рашэнне Рады ЕЗ папоўніць спіс неўязных беларускіх чыноўнікаў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары