МЗС: Еўразвяз працягвае палітыку націску


https://youtu.be/sLjWo9ZK5OY
Кіраўніку прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі Майры Моры і паслу Польшчы Лешаку Шарэпку “прапанавана выехаць у свае сталіцы для кансультацый, каб давесці свайму кіраўніцтву цвёрдую пазіцыю беларускага боку аб недапушчальнасці націску і санкцый”. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай 28 лютага заяве прэс-сакратара МЗС Беларусі Андрэя Савіных, што стала рэакцыяй на рашэнне Рады ЕЗ аб пашырэнні спісу беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у Еўрапейскі саюз.

У Менск для кансультацый адкліканы пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Еўразвязе Андрэй Еўдачэнка і амбасадар Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак. Афіцыйны Менск таксама забароніць уезд тым асобам з краін Еўразвязу, якія садзейнічалі ўвядзенню абмежавальных мер у дачыненні да Беларусі, заявіў прэс-сакратар.

“Рашэнне Рады ЕЗ гаворыць аб тым, што Еўразвяз працягвае палітыку адкрытага націску, — лічыць Савіных. — Мы неаднаразова на ўсіх узроўнях тлумачылі бесперспектыўнасць такой палітыкі ў дачыненні да Рэспублікі Беларусь”.

“У выпадку працягу націску на Рэспубліку Беларусь будуць прынятыя і іншыя меры для абароны нашых інтарэсаў”, — заявіў ён.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары