Анатоль Шумчанка ў “Гарачым каментары”


Чарговае супрацьстаянне малога бізнесу і чыноўнікаў. Адміністрацыя гандлёвага цэнтру “Экспабел” падвысіла кошт арэнды амаль у тры з паловаю разы. Прадпрымальнікі кажуць – незаконна – і патрабуюць, каб дзяржструктуры разабраліся ў сітуацыі.

Гэтым разам пад удар трапілі каля трохсот прадпрымальнікаў галерэі «Верхні пасаж», што месціцца на тэрыторыі «Экспабелу». Адміністрацыя прымушае падпісваць дадатковае пагадненне ды браць у арэнду адзін квадратны метр плошчы агульнага карыстання – за 261 еўра! Калі прадпрымальнікі не падпішуць папераў, арэндадаўца пагражае датэрмінова скасаваць асноўныя дамовы арэнды. На мінулым тыдні прайшоў узгадненне праект указу аб увядзенні базавай велічыні для арэнды. Аднак адміністрацыя “Экспабелу” норму, якая прывязвае арэнду да базавай велічыні, акурат абмінула.

Паводле старшыні аб’яднання прадпрымальнікаў “Перспектыва” Анатоля Шумчанкі, адміністрацыя ў змаганні за свае інтарэсы ўжывае брудныя метады. Падставу для гэтага стварае сітуацыя ў краіне, дзе большасць прадпрымальнікаў не мае ўласных памяшканняў і вымушаная іх арандаваць.

Госць “Гарачага каментара” падкрэслівае, што з падобнымі праблемамі змагаецца шмат арандатараў, проста ў гэтым выпадку патрабаванні перавысілі фінансавыя магчымасці прадпрымальнікаў.

belsat.eu

Стужка навінаў