«Провады Масленіцы» ў Строчыцы


26 лютага ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Строчыца Менскага раёну правялі абрад «Провады Масленіцы».

На думку старэйшай навуковай супрацоўніцы Музею народнай архітэктуры і побыту Валянціны Быліны, Масленіца – паганскае свята, якое, як і ўсе падобныя, адзначаецца на пачатку новага аграрнага года. «Мы дачакаліся вясны. Хутка будзе цёпла і смачна, і ўсё ў нас будзе добра. З вясною, з праменем сонца пачынаецца новы віток жыцця – у любым узросце», – падкрэсліла яна.

Масленіца – народны святочны цыкл, звязаны з праводзінамі зімы і сустрэчаю вясны. Масленіца атрымала сваю назву ад таго, што ў гэты перыяд часу – апошні тыдзень перад Вялікім постам – вернікам дазваляецца ўжываць у ежу сметанковае масла, малочныя прадукты і рыбу. У праваслаўі лічыцца, што сэнс Масленіцы – прымірэнне з блізкімі, дараванне крыўдаў, рыхтаванне да Вялікага посту, час, які трэба прысвяціць добрым зносінам са сваякамі і сябрамі, а таксама дабрачыннасці.

belsat.eu

Стужка навінаў