Фальшывыя выбарчыя ўчасткі з'явіліся ў Расеі


Іх адчыніў выбарчы штаб кандыдата на прэзідэнцтва Уладзіміра Пуціна.

Несапраўдныя ўчасткі адчынілі, каб праінфармаваць грамадскасць пра тое, як адбываюцца выбарчыя працэдуры. Каб навучыцца правільна галасаваць, трэба было запоўніць анкету з пашпартнымі звесткамі.

Паводле ЦВК Расеі, 4 сакавіка ў краіне адчыніцца больш за 94 тыс. выбарчых участкаў (з іх 1504 – у бальніцах, санаторыях, дамах адпачынку ды іншых месцах часовага побыту, 83 – на чыгуначных вакзалах, 31 – у аэрапортах, 123 – у месцах утрымання пад вартаю). Большасць з іх на загад Уладзіміра Пуціна абсталююць ўэб-камерамі для трансляцыі галасавання. Ён заявіў, што такім чынам давядзе апазіцыі, што яго сапраўды падтрымлівае большасць насельніцтва.

Нягледзячы на гэта, пачынаючы са снежня 2011 г. на апазіцыйныя мітынгі супраць фальсіфікацыі парламенцкіх выбараў і за празрыстасць прэзідэнцкіх рэгулярна выходзяць дзясяткі тысячаў людзей. У выніку прыхільнікі Пуціна мусяць арганізоўваць шматтысячныя акцыі ў падтрыманне свайго кандыдата.

belsat.eu

Стужка навінаў