Арганізатары “Еўрафэсту” вымушаныя апраўдвацца


“Мы адказваем за рыхтаванне артыстаў, за арганізацыю фестывалю, але не адказваем за галасаванне”, – гаворыць кіраўнік праекту “Еўрафэст”, народны артыст Беларусі Аляксандр Ціхановіч.

Ягоная дачка, прадзюсарка праекту Анастасія Ціхановіч дадала, што гэтае пытанне ляжыць у кампетэнцыі Белтэлерадыёкампаніі і “Белтэлекаму”, які адказваў за тэхнічны бок пры падліку вынікаў галасавання гледачоў.

Таксама Аляксандр і Анастасія Ціхановічы заявілі, што не ў курсе таго, хто і якім чынам пералічваў вынікі галасавання. Згодна з галасаваннем журы, у нас 12 балаў атрымаў “Litesound”, падкрэсліў кіраўнік праекту.

На прэс-канферэнцыі Анастасія Ціхановіч уручыла гурту “Litesound” дыплом пераможцаў “Еўрафэсту”. Пры гэтым прадзюсарка паказала прынесеныя з сабою пяць дыпломаў пераможцаў, разлічаных на кожнага ўдзельніка фіналу “Еўрафэсту”. Тым самым яна падкрэсліла, што кіраўніцтва “Еўрафэсту” не ведала загадзя, хто пераможа.

Нагадаем, па выніках нарады 24 лютага Аляксандр Лукашэнка загадаў прыцягнуць да адказнасці шэраг службовых асобаў, якія не зрабілі належных захадаў, каб забяспечыць аб’ектыўны ды справядлівы адбор беларускага прадстаўніка на конкурс песні “Еўрабачанне”.

belsat.eu

Стужка навінаў