Гумовы Януковіч


Арыштам чатырох чалавек скончылася акцыя ў Кіеве з раздаваннем прэзерватываў з выяваю Януковіча. Арганізатары акцыі – прадстаўнікі групаў “Чорны камітэт” і “Кааліцыя ўдзельнікаў аранжавай рэвалюцыі” – да прыбыцця міліцыі паспелі раздаць некалькі дзясяткаў пакункаў з “палітычнымі кантрацэптывамі”.

“Прэзерватывы – добры спосаб бараніцца ад інфекцыі, а нашая ўлада вельмі заінфікаваная. Хіба што менавіта таму яны вырашылі так пратэставаць”, – гаворыць адзін з мінакоў.

Самы́я арганізатары акцыі распавесці журналістам пра свае мэты не паспелі – іх амаль адразу арыштавалі ды павезлі ў пастарунак. Адметна, што затрымлівалі іх невядомыя людзі ў цывільным, што раней ва Украіне здаралася нячаста.

belsat.eu

Стужка навінаў