«Літаратура і мастацтва» забылася на дзень народзінаў Барадуліна


https://youtu.be/K23zBvK_hxc
Галоўны рэдактар выдання Таццяна Сівец тлумачыць гэта тым, што “ніхто не прынёс адпаведных матэрыялаў”.

“Сапраўды, дзень нараджэння дзядзькі Рыгора – вельмі важная падзея. Чамусьці ніхто нам пра гэта матэрыялаў не прынёс: ні віншаванняў, ні ўспамінаў. Тое, што мы не размясцілі самі, можа быць, і нашая недапрацоўка, аднак, карыстаючыся выпадкам, хачу асабіста павіншаваць дзядзьку Рыгора са святам і пажадаць яму здароўя”, – адзначыла Сівец.

У сваю чаргу старшыня Саюзу пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец згадаў, што летась асабіста павіншаваў Рыгора Барадуліна… “з юбілеем”. З увагі на тое, што сёння пісьменніку спаўняецца 77 гадоў, невядома – з якім юбілеем Чаргінец віншаваў яго год таму.

“Усё ж мы доўгі час былі ў адным саюзе. Што тут газету вінаваціць, калі няма пасылу, няма інфармацыі для таго, каб газета публікавала? Гэта пралік і Саюзу беларускіх пісьменнікаў, і ў нейкай ступені наш. Але гэта шараговы дзень народзінаў. Хоць трэба было павіншаваць. І цяпер не позна. Можна бутэльку ўзяць і пайсці павіншаваць”, – знайшоў выйсце Чаргінец.

Пад канец сустрэчы выданне “ЛіМ” прыйшло да высновы, што “ў тым і нашым саюзе каля тысячы чалавек, і калі кожнага віншаваць, то газета будзе такая, нейкая”.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары