Гарадзенскага журналіста абвінавацілі ў супрацу з «Белсатам»


Пракуратура папярэдзіла музыку і незалежнага журналіста Алеся Дзянісава аб наступствах далейшай працы без акрэдытацыі, паведамляе сайт t-styl.info.

“Са мною вёў гутарку намеснік начальніка аддзелу пракуратуры Гарадзенскай вобласці Валер Павядайка. Прычынаю стаўся матэрыял, зняты летась у Свіслачы на днях памяці паўстанцаў 1863 г., бо гэты матэрыял нібыта патрапіў на тэлеканал “Белсат”. Я заявіў намесніку пракурора, што папярэджанне не мае падставаў, і даказаць, што менавіта мае кадры пайшлі на “Белсат” – таксама немажліва”, – распавёў журналіст Алесь Дзянісаў.

Гэта не першае папярэджанне за час працы Дзянісава – у 2009 г. аналагічную паперу журналіст атрымаў пасля затрымання падчас здымкаў на шклозаводзе “Нёман”. Калі Дзянісаў атрымае паўторнае папярэджанне на працягу года, яму пагражае штраф ад 20 да 50 базавых велічыняў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары