Палона Фрэліх у «Гарачым каментары»


Гэтых журналістаў не запрашаюць на сустрэчы з прэзідэнтам і не возяць у “пацёмкінскія вёскі”, дзе настальгуюць па савецкім мінулым. Яны пішуць пра рэальныя беларускія праблемы, а таксама пра тое, на што мусіць звярнуць увагу міжнародная супольнасць.

Пасля апошніх выбараў і жорсткага разгону пратэстоўцаў у снежні 2010 г. Беларусь апусцілася на 168-е месца са 179 магчымых у рэйтынгу свабоды прэсы, які складае міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў». Але нягледзячы на ціск пра Беларусь пішуць, а міжнародная супольнасць у сваю чаргу сочыць за ўсім, што адбываецца на тэрыторыі краіны, – дзякуючы артыкулам замежных медыяў.

Сведчыць пра гэта конкурс «Беларусь у фокусе», зладжаны для замежных журналістаў, каб прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасці да актуальных праблемаў у нашай краіне.

Адна з лаўрэатак конкурсу Палона Фрэліх назірала за апошнімі прэзідэнцкімі выбарамі. Убачыўшы на вуліцах Менску тысячы маладых людзей, якія выйшлі пратэставаць супраць таго, што ў іх скралі голас, яна зацікавілася пытаннем – чым адрозніваецца беларуская моладзь ад сваіх равеснікаў з Еўропы.

«Беларуская моладзь практычна нічым не адрозніваецца ад моладзі еўрапейскай. Праўда, іхныя магчымасці вельмі абмежаваныя. Я лічу недапушчальным тое, што ў ХХІ стагоддзі малады чалавек не можа свабодна выказваць сваё меркаванне. Гэтая новая ментальнасць фармуецца ў інтэрнэце, перадусім у сацыяльных сетках. Маладыя людзі віртуальна сутыкаюцца з еўрапейскаю ментальнасцю і разумеюць, што іхная краіна мае безліч праблемаў», – кажа журналістка.

belsat.eu

Стужка навінаў