У Расеі забаранілі цацачны мітынг


Афіцыйная прычына: цацкі не ёсць “грамадзянамі Расейскай Федэрацыі”.

Паколькі нядаўна расейская пракуратура прызнала мітынгі цацак “публічнымі акцыямі” і запатрабавала ўзгадняць іх з уладамі, актывісты руху “За сумленныя выбары” ў Барнауле падалі афіцыйную заяўку на правядзенне акцыі. Ад імя яе непасрэдных удзельнікаў. Аднак улады гораду адмовілі, матываваўшы сваё рашэнне тым, што цацкі – не грамадзяне Расейскай Федэрацыі.

Тым не менш, апазіцыянеры знайшлі выйсце: у нядзелю, 19 лютага, цацкі “далучыліся да адзіночнага пікету грамадзяніна Расеі”, дазвол на які атрымліваць не трэба. Плюшавыя звяры, кіндэр-сюрпрызы і гумовыя пупсы трымалі плакаты з лозунгамі за сумленныя выбары.

У гэты дзень ва ўсёй Расеі прайшлі мітынгі дзеля падтрымання Уладзіміра Пуціна, а ў Маскве – акцыя аўтамабілістаў, на якую іх натхніла “стабільная сітуацыя ў краіне”.

У суботу цацачны мітынг адбыўся ў Томску. У Барнауле такія акцыі пратэсту праходзілі і раней, у першай палове студзеня.

belsat.eu

Стужка навінаў