Карнавал у Рыў-ды-Жанэйру пабіў рэкорд: 2,2 млн удзельнікаў


https://youtu.be/dINk9B6Od1c
Сёлета ў адным з парадаў паўдзельнічала рэкордная колькасць людзей – 2,2 млн. Агулам жа ў межах аднаго карнавалу праходзяць нават некалькі соцень парадаў.

Яшчэ тыдзень таму шоу, якое прыносіць гораду сотні мільёнаў долараў прыбытку, было пад пагрозаю зрыву з-за страйку паліцыянтаў. Гісторыя традыцыйнага карнавалу ў Рыў мае 93 гады. Распачынаецца ён відовішчным феерверкам.

У нядзелю, 19 лютага, карнавальную пляцоўку Самбодруму ў Рыў-ды-Жанэйру захапілі чатыры тысячы танцораў. У майстэрстве спаборнічалі прадстаўнікі трынаццаці школаў самбы найвышэйшай лігі. Выступ і касцюмы кожнай падпарадкаваныя асобнай тэме. Кожную школу ачольвае ўбраная найбольш шыкоўна каралева – rainha. Цяпер на гэтую ролю часта запрашаюць вядомых акторак або мадэляў.

Больш за 80 % удзельнікаў самба-параду належаць да збяднелых слаёў насельніцтва. Свае касцюмы яны атрымліваюць бясплатна. Астатнія, пераважна бразільцы, плацяць за карнавальныя ўборы ад 150 да 400 долараў. Cёлета за спаборніцтвам танцораў сачылі 78 тыс. бразільскіх і замежных гледачоў.

Афіцыйна карнавал скончыцца 22 лютага.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары