Перабольшылі з падвышэннем коштаў


https://youtu.be/huD_gRTQMqY
У Берасцейскім дзяржаўным універсітэце ім. Пушкіна павялічыліся кошты на навучанне, праўда, не на 29 %, як ва ўсіх ВНУ краіны, а амаль ўдвая. Абураныя студэнты патрабавалі тлумачэнняў – у выніку былі названыя новыя лічбы. На мільён меншыя.

Лічбы паправілі толькі пасля настойлівых тэлефанаванняў. Аднак шмат хто ўжо паспеў заплаціць завышаную суму. У чым прычына такога абыякавага стаўлення да сваіх жа грошай? Адказваюць самі студэнты.

“Бо за беларускіх студэнтаў плацяць мама і тата. Яны сядзяць на іхных плячах 5 гадоў і не ведаюць, што такое зарабляць грошы сваёй працаю, – адпаведна, яны і не могуць абурацца, бо гэта не іхныя грошы”, – кажа студэнт.

“Гэта ўсё ментальнасць – Савецкі Саюз. Людзі глядзяць на сваіх бацькоў, а тады не было прынята пратэставаць. Баяцца штосьці страціць, баяцца, што стане горай. Таксама ведаю людзей, якім проста ўсё адно – грошы бацькоўскія, не свае”, – кажа стараста групы старэйшага курсу.

Летась, кошты на адукацыю падымаліся тройчы. “Нязначныя”, паводле чыноўнікаў, павелічэнні прыпалі на зімовую сесію 2011 г., калі ў БДУ вырасла аплата на 26 %, а ў іншых ВНУ – на 20 %, у жніўні – на 20–25% і прыкладна на столькі ж – летась у лістападзе. Такім чынам, навучанне на некаторых спецыяльнасцях у БДУ можа каштаваць нават 12 мільёнаў рублёў. Гэта пры тым, што сярэдні месячны заробак па краіне складае каля 3 мільёнаў рублёў.

Беларусь захоўвае першае месца ў рэгіёне паводле росту платы за вышэйшую адукацыю. У Еўропе, нягледзячы на эканамічны крызіс, цягам апошніх трох гадоў кошты за навучанне выраслі толькі на 15%. Пры чым самі студэнты прызнаюць: цана не адпавядае якасці адукацыі. Нядаўняе пацверджанне гэтага – непрыняцце Беларусі ў Балонскі працэс, нягледзячы на заявы чыноўнікаў, якія чамусьці былі ўпэўненыя ў тым, што ВНУ нашай краіны выконваюць усе неабходныя патрабаванні.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары