Сірыя: стральба па пратэстоўцах у сталіцы


https://youtu.be/xMfdo49QU5Q
https://youtu.be/Wfv9H5bhOQE
Больш за 30 тысячаў чалавек выйшлі сёння, 17 лютага, на вуліцыДамаску. Ранейшыя пратэсты і сутыкненні ўрадавых войскаў з паўстанцамі адбываліся ў раённых цэнтрах. Гэтым разам дэманстранты выйшлі на вуліцы з пальмавымі галінамі на знак міру.

Людзі прыйшлі на пахаванне траіх маладзёнаў, забітых у пятніцу 16 лютага. Лаяльныя да прэзідэнта краіны, Башара аль-Асада, войскі спачатку не перашкаджалі пратэстоўцам і не разганялі натоўпу. Паводле сведкаў падзеяў, страляніна пачалася пасля пахавання, калі людзі пачалі скандаваць: “Мы ахвяруем нашую кроў, нашыя душа за вас, забітых. Задзіночаны, задзіночаны ўвесь сірыйскі народ!”

Паводле Сірыйскага рэвалюцыйнага нацыянальнага звязу, у вынікустраляніны забіты адзін і параненыя чатыры чалавекі.

У выніку такіх дзеянняў ураду, усё болей вайсковых адзінак пераходзяць на бок рэвалюцыянераў і адкрыта заяўляюць пра гэта – вывешваючы відэа ў інтэрнэце.

Тым часам на паседжанні Генеральнай асамблеі ААН Беларусь разам з яшчэ 11 краінамі галасавала супраць рэзалюцыі, якая б асуджала дзеянні рэжыму аль-Асада.

Дакумент прынялі, але ён носіць неабавязковы характар. Разам з нашаю краінаю супраць асуджэння рэпрэсіяў і забойстваў мірных грамадзянаў выказаліся Расея, Кітай, Паўночная Карэя, Іран, Венесуэла, Куба, Зімбабвэ, Нікарагуа, Балівія, Эквадор і прадстаўнікі Сірыі.

Раней Кітай ды Расея блакавалі прыняцце абавязковай рэзалюцыі, карыстаючыся правам вета. Паводле МЗС Расеі, асуджаць трэба і ўлады, і паўстанцаў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары